Ліцэнзаванне імпарту асобных відаў ДСП
Пастановай Савета Міністраў №28 ад 20 студзеня 2015 г. уводзіцца ліцэнзаванне імпарту асобных відаў ДСП і вырабаў з гіпсу з-за межаў МС.

Згодна з пастановай па разавых ліцэнзіях будуць імпартавацца асобныя віды драўнянастружкавых пліт, якія класіфікуюцца кодамі 4410 11 100 0 і 4410 11300 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, а таксама вырабы з гіпсу, якія класіфікуюцца кодамі 6809 11000 0 і 6809 19 000 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза.

Абмежавальныя меры ўводзяцца ў дачыненні да імпарту драўнянастружкавых пліт, аналагі якіх дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі прадпрыемстваў канцэрна “Белляспаперпрам” зараз вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі ў дастатковай колькасці.

Разавыя ліцэнзіі выдае Міністэрства гандлю па ўзгадненні з Беларускім вытворча-гандлевым канцэрнам “Белляспаперпрам”.

Дакумент уступіў у сілу 1 лютага 2015 года і будзе дзейнічаць да 31 ліпеня 2015 года.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №629 ад 24 ліпеня 2015 года "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, вырабаў з іх, а таксама асобных відаў вырабаў з гіпсу і унясенні дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. N 156 усталявана ліцэнзаванне імпарту асобных відаў ДСП з-за межаў МС. Акрамя таго, гэтым дакументам уведзены аналагічныя абмежавальныя меры і на імпарт ДВП.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня 2015 года і дзейнічае на працягу 6 месяцаў.
Прынятай пастановай таксама ўнесены дапаўненні ў ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры па выдачы ліцэнзіі (з улікам ДВП).


Тэкст пастановы ад 20 студзеня 2015 г. №28

Тэкст пастановы ад 24 ліпеня 2015 г. №629

Тэкст пагаднення

Тэкст Рашэння Евразійскай эканамічнай камісіі

Памятка для імпарцёраў ДСП і ДВП

Дадатак да памятцы


Даведкі па тэл. +375 17 328-50-97 - Бабін Дзмітрый Вячаслававіч