Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць - адна з найстарэйшых і важнейшых галін прамысловасці Беларусі.
Яе гісторыя мае глыбокія карані. Большасць вытворчасцей па нарыхтоўцы і апрацоўцы драўніны яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя насіла рамесны характар і грунтавалася, у асноўным, на ўжыванні ручной працы.

У перыяд ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі (1917-1920 гг.) нарыхтоўкай паліва, лясных матэрыялаў, сплавам лесу, перавозкай дроў кіравалі:
- Эканамічны аддзел Смаленскага Губернскага выканаўчага камітэта (лістапад 1917 - май 1918);
- Паліўны і лесанарыхтоўчы аддзел Савета народнай гаспадаркі (СНХ) Заходняй вобласці (май 1918 - студзень 1919);
- Лясны аддзел СНХ БССР (студзень-люты 1919);
- Галоўны лясны камітэт (Глаўлескам) пры Вышэйшым Савеце народнай гаспадаркі (ВСНГ) Літвы і Беларусі (сакавік-ліпень 1919).

Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў кіраванне лясной прамысловасцю ажыццяўлялася Лясным камітэтам («Ляскамбел») пры СНХ Мінгубрэвкаме (затым СНХ Беларусі). «Ляскамбел» кіраваў дрэваапрацоўчай і саматужнай прамысловасцю, распрацоўкай планаў лесанарыхтовак, выкананнем лесанарыхтоўчых аперацый.

У ліпені 1921 г. «Ляскамбел» быў скасаваны, а яго функцыі перайшлі да Паліўнага ўпраўлення СНХ БССР. 17 сакавіка 1922 года Паліўнае упраўленне СНХ БССР ліквідавана і замест яго ў красавіку 1922 арганізавана Дзяржаўнае аб’яднанне лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі «Лясбел» СНХ БССР дзеючае на гаспадарчым разліку. На чале «Лясбела» стаяла праўленне. У яго вядзенні была ўся маемасць заводаў, транспартныя сродкі, будынкі, якія належылі лесанарыхтоўчым і дрэваапрацоўчым прадпрыемствам.

Разам з «Лясбелом» на тэрыторыі Беларусі дзейнічала Дзяржаўнае аб’яднанне экспартнай лясной прамысловасці Заходняга раена (трэст «Западалес») створанае 14 снежня 1921 г. і падначаленае УСНГ РСФСР.

У 1922 годдзе заснавана акцыянернае таварыства «Западасмала». Створана Губернскае аб’яднанне лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Гомельскай вобласці, а таксама Бабруйскае аддзяленне «Лясбела» замест ліквідаванага Бабруйскага раеннага лесапаліўнага упраўлення. Зарабілі фанерныя заводы ў Бабруйску і Барысаве.

24 красавікв 1924 г. два кіруючых органа лясной прамысловасці былі аб’яднаны ў адзін - Дзяржаўнае аб’яднанне лясной, экспартнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР «Лясбел».

Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы трох гарадоў (Бабруйск, Асіповічы і Барысаў), аб’яднаны ў 13-е упраўленне «Лясбел» з цэнтрам у Бабруйску. 24 студзеня 1930 г. на падставе пастановы Савета народных камісараў (СНК) БССР «Лясбелу» была перададзена запалкавая прамысловасць, а 23 ліпені 1930 г. - кіраванне лясной гаспадаркай Народнага камісарыята земляробства БССР. «Лясбел» пачаў кіраваць не толькі лясной прамысловасцю, але і лясной гаспадаркай краіны.

27 жніўня 1931 года СНК БССР прыняў пастанову «Аб рэарганізацыі упраўлення лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці», на падставе якой было арганізавана Аб’яднанне «Белляспрам», якое ўваходзіць у сістэму Галоўнага ўпраўлення лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі УСНГ СССР (Глаўляспрама).

У склад «Белляспрама» увайшлі аддзяленне Усесаюзнага аб’яднання «Лесснабзбыт» і два трэста: «Лясбел» і «Белдрэў». «Белдрэў» быў створаны ў ліпені 1929 г. і аб’ядноўваў усю прамысловасць па механічнай і хімічнай перапрацоўцы драўніны ў БССР.

5 студзеня 1932 года Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) і СНК СССР прынялі пастанову аб стварэнні Народнага камісарыята лясной прамысловасці СССР, у сувязі з чым Глаўляспрам УСНГ СССР быў скасаваны, а разам з ім усе аб’яднанні лясной прамысловасці, у тым ліку і «Белляспрам».

Народны камісарыят лясной прамысловасці СССР сваю дзейнасць у Беларусі ажыццяўляў праз упаўнаважанага Народнага камісарыята лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР і падпарадкаванае яму кіраванне.

Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 25 снежня 1936 г. «Аб стварэнні ў Беларускай ССР народных камісараў» у рэспубліцы арганізуецца саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят лясной прамысловасці «Наркамляспрам».

Дзейнасць ўпаўнаважанага Народнага камісарыята лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР была спыненая. У функцыі «Наркамляспрама» рэспублікі ўваходзіла кіраўніцтва нарыхтоўкай і сплавам лесу, лесапільнай, дрэваапрацоўчай, мэблевай, фанернай, запалкавай, лесахімічнай прамысловасцю, забеспячэннем прадпрыемстваў галіны тэхнічнымі матэрыяламі, механізмамі, запчасткамі, машынамі. Папяровыя і кардонныя фабрыкі ў перыяд усталявання Савецкай улады знаходзіліся ў падпарадкаванні Губсумнаргасаў.

У 1919 годзе Гомельскі Губсумнаргас нацыяналізаваў Добрушскую папяровую фабрыку, якой у кастрычніку 1922 было прысвоена найменне «Герой працы». У якасці цэнтральнага органа адміністрацыйнага кіравання папяровай галіной ў 1924 годзе ў Маскве створаны «Цэнтрапапертрэст», які быў падпарадкаваны УСНГ СССР. У БССР быў створаны «Палеспапертрэст». У 1924 годзе «Палеспапертрэст» аб’ядноўваў 4 фабрыкі, 7 машын, якія выпускалі 10 350 т паперы, 1000 т кардона, 3000 т цэлюлозы і 4100 т драўнянай масы.

У 1928 годзе быў створаны «Белпапертрэст», падначалены УСНГ БССР. У 1930 годзе ен выключаны са складу рэспубліканскай прамысловасці і ўведзены ў склад Усесаюзнага аб’яднання УСНГ СССР «Союзпапера».

У верасні 1931 г. ў складзе УСНГ арганізуецца Рэспубліканскі трэст папяровай прамысловасці «Белпапертрэст». У красавіку 1940 г. ен увайшоў у сістэму Наркамляспрама БССР.

Да прызначэння Народнага Камісара лясной прамысловасці падпісваць дакументы быў ўпаўнаважаны дырэктар трэста «Лясбел» Іосіф Гільмавіч Рэсін. Першым кіраўніком Наркамата лясной прамысловасці ў 1937 г. быў прызначаны Іосіф Іванавіч Рыжыкаў.

З ліпеня 1938 г. па красавік 1941 г. ведамствам кіраваў Вульф Барухавіч Гайсін. У 1938 г. у парадку разузбуйнення трэсту «Лясбел» арганізаваны трэст «Мінляспрам». Ен аб’яднаў 8 леспрамгасаў і падпарадкоўваўся Наркамлесу БССР. У студзені 1940 г. у заходніх абласцях БССР былі арганізаваны сплаўканторы: Неманская, Верхне-Прыпяцкая і Вілейская. Яны падпарадкоўваліся трэсту «Беллясасплаў» Наркамата лясной прамысловасці БССР.

У сакавіку гэтага ж года ў г. Беласток ствараюцца трэсты дрэваапрацоўчай прамысловасці «Захбелдрэў» і «Захфанпрам». У студзені ў заходніх абласцях рэспублікі былі арганізаваны абласныя саюзы ў «Белкаапляспрамсаюз» (арцелі лясной прамкааперацыі), а ў красавіку ў сістэме Наркамлеса БССР ствараецца трэст па вытворчасці кардона.

9 красавіка 1941 г. Наркамат лясной прамысловасці БССР узначаліў Рыгор Савельевіч Лахтанов. Наркамлесу пераязджае ў Маскву. У снежні 1943 г. - у Гомель, у ліпені 1944 г. - у Мінск.

У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці быў нанесены велізарны ўрон. У пасляваенны час пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва, рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў прамысловасці.

Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 16 кастрычніка 1943 г. №110 «Аб аднаўленні працы прадпрыемстваў лясной прамысловасці Наркамлеса БССР» была адноўлена работа лесанарыхтоўчых трэстаў і прадпрыемстваў Наркамлеса БССР:
- па Магілеўскай і Гомельскай абласцях - трэст «Магляспрам»;
- па Пінскай вобласці - трэст «Мазляспрам»;
- па Віцебскай вобласці - трэст «Вітляспрам».

На падставе гэтага ж дакумента адноўлена работа Беларускага рэспубліканскага трэсту «Ляспрадгандаль» і Галоўнага ўпраўлення ляснога тэхнічнага забеспячэння «Глаўлестэхзаб» Наркамлеса БССР.

Пасля вызвалення Беларусі ў ліпені 1944 г. трэст «Минляспрам» Наркамата лясной прамысловасці БССР аднавіў сваю дзейнасць, маючы ў сваім складзе 9 леспрамгасащ. У другім паўгоддзі 1944 г. у складзе Наркамлеса арганізуецца трэст «Белпапертрэст».

У лістападзе аднаўляюць працу кіравання Наркамлеса БССР:
- Галоўнае ўпраўленне па сплаву лесаматэрыялаў «Глаўбеллесасплаў»; - Галоўнае ўпраўленне фанернай і запалкавай прамысловасці «Глаўбелфанзапалпрам»;
- Галоўнае ўпраўленне дрэваапрацоўчай прамысловасці «Глаўбелдрэў»; - Галоўнае ўпраўленне лесахімічнай прамысловасці «Глаўбелхімлес».

Аднаўляюць працу лесанарыхтоўчыя трэсты і прадпрыемствы Наркамлеса БССР.

31 сакавіка 1945 г. кіраўніком Наркамлеса прызначаны Сцяпан Канстанцінавіч Пыж.

У 1946 г. ствараецца Міністэрства лясной прамысловасці БССР, якое ўзначаліў С.К. Пыж. У верасні 1947 г. яго на пасадзе змяніў Рыгор Савельевіч Лахтанаў. На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР ад 23 ліпеня 1948 г. «Аб аб’яднанні Міністэрства лясной прамысловасці і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці СССР» Міністэрства лясной прамысловасці БССР рэарганізавана ў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР. У яго склад таксама быў уключаны «Белпапертрэст».

Рэарганізаваным ведамствам працягнуў кіраваць Р.С. Лахтанаў. У верасні 1950 г. міністрам прызначаны Філіп Аляксеевіч Самуйленка.
На 1 студзеня 1952 г. у склад ведамства ўваходзілі 13 леспрамгаса ў чатырох абласцях рэспублікі.

У 1954 г. зноў адбылося пераўтварэнне ведамства ў Міністэрства лясной прамысловасці БССР. Да ліпеня 1957 года ім кіраваў Ф.А. Самуйленка.

27 ліпеня 1956 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. Яго ўзначаліў Аляксандр Авяр’янавіч Куцак.

У адпаведнасці з Пастановай Савета міністраў БССР ад 20 лістапада 1956 года №712 Міністэрства мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР і Міністэрства лясной прамысловасці БССР перадалі Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР мэблевыя, абозны-колавыя, дрэваапрацоўчыя і лесапільныя прадпрыемствы. Таксама Міністэрствам мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР перададзены «Белмэблятрэст» са штатам у 28 адзінак.

У ліпені 1957 г. у органах кіравання галіной зноў праходзяць пераўтварэнні. Ствараюцца Упраўленне лясной прамысловасцю СНХ БССР, якое ўзначальвае Філіп Аляксеевіч Самуйленка і Упраўленне папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю СНХ БССР, кіраўніком якога прызначаецца Аляксандр Авяр’янавіч Куцак.

У сакавіку 1958 г. у выніку чарговай рэарганізацыі ўтворана Упраўленне лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці СНХ БССР. Яго кіраўніком становіцца Ф.А. Самуйленка, А.А. Куцак яго першым намеснікам і намеснікам С.К. Пыж.

Далей з 12 снежня 1964 г. па кастрычнік 1965 г. упраўленне ўзначальваў Аляксей Якаўлевіч Кійкоў.
21 лістапада 1965 г. ствараецца Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, кіраўніком якога прызначаецца А.Я. Кійкоў.

У ліпені 1968 г. адбываецца падзел ведамства на Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР. Ствараецца таксама Беларускае саюзна-рэспубліканскае вытворчае аб’яднанне «Саюзбелпаперпрам», падпарадкаванае Міністэрству цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР. Яго начальнікам прызначаецца Анатоль Сяргеевіч Бовін. У 1971 г. яго змяняе Альберт Маврыкеевіч Гущо.

У 1976 г. ствараецца Беларускае вытворчае аб’яднанне цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Белпаперпрам», генеральным дырэктарам якога прызначаецца А.М. Гущо.

У 1984 году «Белпаперпрам» увайшоў у склад Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. Яго генеральным дырэктарам стаў Павел Федаравіч Белагураў.

У кастрычніку 1985 г. міністрам лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР быў прызначаны Леанід Сяменавіч Краўцоў.
20 жніўня 1986 г. зноў утворана Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, якое ўзначаліў Л.С. Краўцоў.

13 мая 1988 г. ведамства атрымала назву Міністэрства лясной прамысловасці БССР. 20 лютага 1991 г. Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР №618-ХII яно было скасавана.

26 красавіка 1991 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны вытворча-гандлевы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Белляспрам», прэзідэнтам якога прызначаны Л.С. Краўцоў.

9 сакавіка 1993 г. ведамства атрымала назву Беларускі вытворча-гандлевы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Белляспаперпрам».

У верасні 1999 г. канцэрн узначаліў Мікалай Іванавіч Круты, у студзені 2003 г. - Федар Міхайлавіч Курс.

З верасня 2004 г. па снежань 2012 г. старшыней канцэрна з’яўляўся Уладзімір Эдвардавіч Шульга.

Затым старшыней быў прызначаны Аляксандр Сяргеевіч Пераслаўцаў.

У снежні 2013 г. канцэрн «Белляспаперпрам» узначаліў Юрый Віктаравіч Назараў.