Старшыня канцэрна КАСЬКО Міхаіл Міхайлавіч
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Мінску. Скончыў Беларускую палітэхнічную акадэмію (мэнэджмэнт) і Беларускі дзяржаўны універсітэт (правазнаўства).
У перыяд з 1999 па 2002 г. працаваў у розных пасадах у Галоўным упраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, стварэння і развіцця тавараправоднай сеткі канцэрна «Белрэсурсы».
З 2002 па 2007 г. з’яўляўся намеснікам начальніка аддзела маркетынгу экспартных паставак металапрадукцыі і ППТН, начальнікам аналітычнага аддзела, начальнікам аддзела закупак ААТ «Белметал».
З 2007 па 2014 г. - намеснік генеральнага дырэктара па лагістыцы ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».
З мая 2014 г. па студзень 2015 г. - памочнік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам». Са студзеня 2015 г. па май 2020 г. - намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам".30 мая 2020 года пастановай № 264 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначаны старшынёй канцэрна "Белляспаперпрам".
Кантакты: каб. 202, тэл.8-017-327-33-66
Намеснік старшыні канцэрна ДЗІКАВІЦКІ Генадзь Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў г. Пінску Брэсцкай вобласці. Скончыў Пінскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №88 будаўнікоў, Брэсцкі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Сельскагаспадарчае будаўніцтва».
У 1984-1986 гадах служыў у шэрагах Савецкай Арміі. З 1994 па 2007 год працаваў у розных пасадах ЗАТ «Пінскдрэў», вёў пытанні праектных, будаўніча-мантажных работ, капітальнага будаўніцтва, аховы працы, экалогіі, тэхнікі бяспекі і бяспекі руху, сертыфікацыі і тэхнічнага кантролю.
У 2007-2014 гадах працаваў выконваючым абавязкі намесніка, затым намеснікам генеральнага дырэктара, галоўнага інжынера па капітальным будаўніцтве - начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва ЗАТ «Пінскдрэў», пераіменаванага пасля ў ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
13 лютага 2014 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №124 прызначаны намеснікам старшыні канцэрна «Белляспаперпрам».
Кантакты: каб. 303, тэл. 8-017-327-15-82
Намеснік старшыні ПШОННЫ Аляксандр Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "сертыфікацыя вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці", у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці"Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе ў ААТ "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка", дзе прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара. У 2014 годзе працаваў намеснікам дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Мінская Шпалерная фабрыка". З 2015 года да прызначэння на пасаду намесніка старшыні канцэрна працаваў начальнікам упраўлення цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай вытворчасці канцэрна "Белляспаперпрам".
25 мая 2020 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 310 прызначаны намеснікам старшыні канцэрна "Белляспаперпрам".
Кантакты: каб. 302, тэл. 8-017-327-17-92
Намеснік старшыні ЦЫБУЛЬКА Таццяна Аляксандраўна
Нарадзілася ў 1973 годзе ў г. Салігорск Мінскай вобласці. Скончыла ў 1995 годзе Інстытут кіравання па спецыяльнасці "Міжнародныя эканамічныя адносіны". Пасля заканчэння ВНУ ў перыяд з 1996 па 1999 год працавала бухгалтарам Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання сістэмы Мінлясгаса.З 1999 па 2013 г. працавала галоўным эканамістам аддзела фінансаў упраўлення эканомікі, галоўным эканамістам, начальнікам фінансава-эканамічнага аддзела канцэрна "Белляспаперпрам“, з 2013 года да прызначэння намеснікам старшыні працавала начальнікам фінансава-эканамічнага ўпраўлення канцэрна “Белляспаперпрам". Прызначаная намеснікам старшыні канцэрна пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2021 г. №256.
Кантакты: каб. 302а, тэл. 8-017-327-86-11.
Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўнікамі канцэрна "Белляспаперпрам":
Старшыня канцэрна - Касько Міхаіл Міхайлавіч - першая серада месяца з 8.00 да 14.00 (каб. 202), тэл.8-017-327-33-66)
Намеснік старшыні - Дзікавіцкі Генадзь Мікалаевіч - аўторак з 14.00 да 20.00 (каб. 303, тэл. 8-017-327-15-82)
Намеснік старшыні - Пшенны Аляксандр Аляксандравіч - чацвер з 14.00 да 20.00 (каб. 302б, тэл. 8-017-327-17-92)
Намеснік старшыні - Цыбулька Таццяна Аляксандраўна - серада з 14.00 да 20.00 (каб. 302а, тэл. 8-017-327-86-11)
РАЗМЕРКАВАННЕ АБАВЯЗКАЎ ПАМІЖ КІРАЎНІКАМІ