Канцэрн «Белляспаперпрам» ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі органамі кіравання і самакіравання, іншымі арганізацыямі.

Прадметам дзейнасці канцэрна з’яўляецца агульнае кіраванне, каардынацыя дзейнасці і прадстаўленне інтарэсаў удзельнікаў канцэрна ў сферы лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Асноўнымі задачамі канцэрна з’яўляюцца:
- правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай працы ўдзельнікаў канцэрна, у мэтах задавальнення патрэбаў эканомікі і насельніцтва рэспублікі ў прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна;
- распрацоўка прагнозаў вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага развіцця лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;
- выкананне ўдзельнікамі канцэрна параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне павелічэння аб’емаў вытворчасці і рэалізацыі, пашырэння наменклатуры прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна, павышэння яе якасці і канкурэнтаздольнасці;
- удзел сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі, арганізацыямі ў забеспячэнні ўдзельнікаў канцэрна сыравінай;
- развіцце тавараправоднай сеткі ўдзельнікаў канцэрна за мяжой;
- прыцягненне інвестыцый для правядзення тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі вытворчасцей удзельнікаў канцэрна.

Канцэрн у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- распрацоўвае і даводзіць удзельнікам канцэрна параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў разрэзе галіны;
- ажыццяўляе кантроль і нясе адказнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства за выкананне ўдзельнікамі канцэрна паказчыкаў, даведзеных ва ўстаноўленым парадку, а таксама ўмоў, прадугледжаных рашэннямі аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі ўдзельнікам канцэрна;
- забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю праграм развіцця экспарту прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна;
- прымае меры па развіцці ўдзельнікамі канцэрна вытворчасці і экспарту навукаемістай і высокатэхналагічнай прадукцыі, забеспячэнню яе адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі;
- забяспечвае развіцце таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі экспарту прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна;
- арганізуе працу па вывучэнні кан’юнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў;
- арганізуе распрацоўку і рэалізацыю ўдзельнікамі канцэрна інвестыцыйных праектаў, у тым ліку з удзелам замежнага капіталу;
- рэалізуе ў адпаведнасці з заканадаўствам правы на валоданне, карыстанне і распараджэнне дзяржаўнай маемасцю, у тым ліку ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і якія перададзеныя канцэрну ў кіраванне гаспадарчымі таварыствамі, прызначае прадстаўнікоў дзяржавы ў іх органах кіравання і забяспечвае кантроль за іх дзейнасцю;
- удзельнічае ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ў ажыццяўленні мерапрыемстваў па прыватызацыі дзяржаўнай маемасці;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль за эфектыўным выкарыстаннем і захаванасцю дзяржаўнай маемасці, замацаванай за ўдзельнікамі канцэрна, а таксама перададзенага ім у бязвыплатнае карыстанне;
- ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы, прымае (узгадняе) рашэння аб распараджэнні маемасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і замацаваных на праве аператыўнага кіравання або гаспадарчага вядзення за ўдзельнікамі канцэрна, а таксама перададзеных у адпаведнасці з заканадаўствам у бязвыплатнае карыстанне удзельнікам канцэрна - недзяржаўным юрыдычным асобам, прымае рашэнні аб набыцці маемасці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь;
- арганізуе ўзаемадзеянне з адпаведнымі міністэрствамі і ведамствамі замежных дзяржаў - гандлева-эканамічных партнераў Рэспублікі Беларусь, і перш за ўсе Расійскай Федэрацыі;
- удзельнічае ў падрыхтоўцы прапаноў і рэалізацыі планаў па ўдзеле Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах у рамках Саюзнай дзяржавы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і іншых міждзяржаўных фармаванняў, а таксама па развіцці ўзаемавыгадных гандлева-эканамічных адносін з іншымі дзяржавамі;
- у межах сваей кампетэнцыі узгадняе або зацвярджае ва ўстаноўленым парадку тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты;
- ажыццяўляе ведамасны кантроль за выкананнем удзельнікамі канцэрна патрабаванняў заканадаўства, садзейнічае ўмацаванню фінансавага становішча ўдзельнікаў канцэрна, зніжэння выдаткаў і павелічэнню прыбытку (даходаў);
- аказвае ўдзельнікам канцэрна метадычную дапамогу ў галіне цэнаўтварэння, фінансаў, арганізацыі працы і заработнай платы;
- ажыццяўляе ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мерапрыемствы па абароне камерцыйнай таямніцы канцэрна;
- арганізуе для ўдзельнікаў канцэрна падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў неабходнай кваліфікацыі з ужываннем перадавых метадаў навучання;
- арганізуе распрацоўку і рэалізацыю галіновых мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы;
- ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць, інфармацыйнае забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці ўдзельнікаў канцэрна;
 - забяспечвае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў канцэрна з спажыўцамі іх прадукцыі;
- садзейнічае ўсталяванню ўдзельнікамі канцэрна гаспадарчых сувязяў для набыцця сыравіны, матэрыялаў, абсталявання і іншых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў;
- арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага перадавога вопыту ў сферы лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;
- арганізуе аказанне ўдзельнікам канцэрна будаўнічых, транспартных, тэхналагічных, навукова-тэхнічных, праектна-канструктарскіх, знешнегандлевых, інфармацыйных і іншых паслуг;
- ажыццяўляе рэкламную дзейнасць і аперацыі з каштоўнымі паперамі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства;
- арганізуе ва ўстаноўленым парадку выставы, кірмашы, выставы-продажы, аўкцыены і ўдзельнічае ў іх;
- разглядае ў межах сваей кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб;
- арганізуе працу па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, створаныя ўдзельнікамі канцэрна;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.