Сёння ў Мінску адкрыўся новы фірменны магазін холдынгу «Беларускія шпалеры». Прадстаўлены ў ім асартымент ахоплівае ўсе віды шпалер, якія вырабляюцца прадпрыемствамі холдынгу.
     У прасторнай гандлёвай зале крамы размясціліся шпалеры больш за 200 відаў малюнкаў з варыяцыямі ў   4-6 каларыстыках.
     Што тычыцца відаў шпалер у залежнасці ад выкарыстоўваных матэрыялаў і тэхналогій вытворчасці, то   тут можна знайсці любыя: шпалеры флізелінавыя, шпалеры вінілавыя рэльефныя, гарачага ціснення і   ўспененыя, шпалеры папяровыя цісненыя, цісненыя дуплекс, успененыя з акрылавай фарбай,   водатрывалыя, гафрыраваныя, маталізаваныя. 
  Ёсць шырокія трубкі і традыцыйныя вузкія.
Прыемна парадуе пакупнікоў не толькі выбар шпалер, але і ўзровень коштаў. Яны тут істотна ніжэй. Самая дарагая трубка шпалер каштуе каля 40 рублёў, самая танная – крыху больш за 1 рубель.
Прыходзьце ў краму, і вы пераканайцеся, што брэнд "Беларускія шпалеры" - гэта годны выбар!
 
 
 
 
 
 
01.02.2021 15:02