Акрамя таго, у гэтай жа намінацыі заахвочвальнымі дыпломамі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2018 года» узнагароджаны РУП «Завод газетнай паперы» і ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альберцін».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы Рэспублікі. Прызы арганізацыям канцэрна ўручыла заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч.