За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы прамысловасці медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці і тэхналогіі - галоўны тэхнолаг ЗАТ "Маладзечнамэбля" Жанкевіч Аляксандр Вітальевіч і слесар па рамонце аўтамабіляў транспартна-рамонтнага ўчастка аўтатранспартнага цэха ААТ "Мастоўдрэў" Давыдзік Мікалай Мікалаевіч.