У Мінску адбыўся першы агульны сход членаў Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Абрана Праўленне Асацыяцыі і яе Старшыня. У склад Праўлення Асацыяцыі ўвайшлі:
Бушыла Валерый Уладзіміравіч, генеральны дырэктар ЗАТ «Маладзечнамэбля»; Бондараў Юры Леанідавіч, генеральны дырэктар ААТ «Мінскпраектмэбля»; Сырнікава Людміла Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ЗТАА «Кронаспан» па камерцыйных пытаннях; 
Францоў Аляксандр Міхайлавіч, дырэктар ПВУП «Наталі-Мэбля»; 
Навіцкая Ружэна Яўгенаўна, прэс-сакратар канцэрна «Белляспаперпрам» (запрошаны член Праўлення). 
Старшынёй Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці агульным сходам членаў Асацыяцыі абраны Бушыла Валерый Уладзіміравіч.
Больш падрабязна аб Асацыяцыі тут: https://www.facebook.com/afwe.bel/
Паводле інфармацыі Асацыяцыі