Прамысловая база дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» — гэта буйныя і  технічна абсталяваныя прадпрыемствы, якія забяспечваюць вытворчасць разнастайных відаў прадукцыі з драўніны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.
Ажыццяўляецца вытворчасць піламатэрыялаў, профільнага паганажа, драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт. Выпускаецца экалагічна чысты канструкцыйны матэрыял - мэблевы шчыт. Функцыянуюць сучасныя вытворчасці розных відаў фанеры.

На прадпрыемствах канцэрна выпускаюцца таксама хаты з прафіляванага бруса, каркасна-шчытавыя хаты, дзвярныя і аконныя блокі, паркет і ламінаваныя падлогавыя пакрыцця.

У агульным аб'еме таварнай прадукцыі па канцэрне прадукцыя дрэваапрацоўкі займае 75%, з іх 39% складае мэбля, вытворчасць якой размешчана на 20 буйных спецыялізаваных прадпрыемствах.

Мэблевыя вытворчасці абсталяваныя высокатэхналагічным абсталяваннем, што дазваляе, пры выкарыстанні ўласнай сыравіны, намаганнямі вопытных і майстэрскіх рабочых, інжынераў, канструктараў і дызайнераў ствараць камфартабельную бытавую і спецыяльную мэблю.

Шырокае прымяненне ў мэблевай вытворчасці сёння знаходзіць натуральная драўніна і розныя сучасныя матэрыялы. Асартымент выпускаемай мэблі вельмі шырокі і разнастайны.

Прадпрыемствы галіны вырабляюць як простую мэбля малых формаў з недарагіх матэрыялаў, так і высокамастацкія наборы і гарнітуры з натуральнай драўніны з выкарыстаннем тачэння і разьбы.

У цяперашні час у мэтах удасканалення тэхналогій вытворчасці, фарміравання канкурэнтаздольнага інавацыйнага мэблевага комплексу і нарошчвання экспартнага патэнцыялу галіны канцэрнам распрацавана Канцэпцыя развіцця мэблевай вытворчасці на 2015-2020 гады.

Прыярытэтамі для развіцця вызначаны - мадэрнізацыя спецыялізаваных мэблевых вытворчасцей, стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці, павышэнне эфектыўнасці навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні новых мадэляў мэблевай прадукцыі, захаванне і ўмацаванне канкурэнтных пазіцый на традыцыйных рынках і асваенне новых, а таксама фарміраванне «зялёнай» эканомікі , якая базуецца на энергазберажэнні, укараненні экалагічных тэхналогій, аднаўляльных і альтэрнатыўных крыніц энергіі і эфектыўных тэхналогій перапрацоўкі адходаў.

«Бабруйскмэбля», ЗАТ


«Барысаўскі ДАК», ААТ

«Барысаўдрэў», ААТ

«Віцебскдрэў», ААТ

«Гомельдрэў», ААТ

«Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», ААТ

"ЗОЎ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ", СТАА

 

«Івацэвічдрэў», ААТ

 

«Ружанская мэблевая фабрыка", УП


"Лідабудматэрыялы", ААТ

"Лідская мэблевая фабрыка", ААТ

"ФанДАК", ААТ

 

"Мінскпраектмэбля", ААТ

"Магілёўдрэў", ААТ

"Мазырскі ДАК", ДП

Ельская мэблевая фабрыка, філіял ДП "Мазырскі ДАК"

"Маладзечнамэбля", ЗАТ

Філіял «Вілейская мэблевая фабрыка»

"Мастоўдрэў", ААТ

"Новасвержанскі лесазавод", ААТ

log pinsk

Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ЗАТ

"Рэчыцадрэў", ААТ

 
"Слоніммэбля", ААТ