Мэблевыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» пашыраюць гандлёвыя пляцоўкі на ўнутраным рынку.
За апошнія месяцы свае дзверы для пакупнікоў расхінулі новыя фірмовыя крамы мэблі ААТ «Магілёўдрэў», ЗАТ «Бабруйскмэбля», ЗАТ «Маладзечнамэбля», філіял «Вілейская мэблевая фабрыка», УП «Ружанская мэблевая фабрыка» і ААТ «Слоніммэбля».
У фірмовых крамах і секцыях вытворцаў мэблі можна не толькі набыць ужо гатовую мэблю са склада крамы, але і аформіць заказ на выраб патрэбнай пакупніку камплектацыі, каляровых рашэнняў і да т.п.
Перавагай пакупкі мэблі ў фірмовых крамах і секцыях з'яўляецца наяўнасць шырокага асартыменту тавараў і больш нізкая цана вытворцаў, якія прымяняюць розныя праграмы скідак і растэрміновак.
Новыя крамы:
філіял «Вілейская мэблевая фабрыка»
УП «Ружанская мэблевая фабрыка»