Снежань 2020 года запомніцца ў гісторыі нашай галіны шэрагам знакавых падзей. Адно з самых яркіх - атрыманне першай віскознай цэлюлозы на Светлагорскім ЦКК.

Гэта абсалютна новы для Беларусі прадукт. Цяпер у ЦКК ёсць магчымасць вырабляць два віды цэлюлозы на адным абсталяванні: сульфатную беленую і віскозную.

На першых лістах віскознай цэлюлозы ў памяць аб гэтай падзеі свае аўтографы пакінулі намеснік Прэм'ер-міністра Юрый Назараў, старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько і генеральны дырэктар камбіната Юрый Крук.

Больш фота тут: фотахроніка БЕЛТА

28.12.2020 11:32